Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Стаіць Дзень перамогі ў Гродне - ад феерверка да сцэны

Як мінімум 120 000 рублёў з гарадскога бюджэту выдаткуюць у Гродне на Дзень Перамогі. Даражэй за ўсё абыдуцца сцэна, гук і святло. Трэцяе месца займае феерверк, хоць ён каштуе менш, чым у мінулым і пазамінулым гадах. Менш за ўсё заплацяць людзям. Паглядзіце, на што ўлады выдаткоўваюць грошы перад 9 траўня.

Сцэна

На сцэнічны комплекс, гукавое, светлавое суправаджэнне, LED-экраны на вул. Леніна збіраюцца выдаткаваць 27 000 рублёў. На тое ж на Савецкай плошчы — 68 000 рублёў. Пакуль абодва аўкцыёны прызналі несапраўднымі.

Артысты

На артыстаў усяго выдаткуюць 4693,19 рубля. Шукаюць восем вядучых — ім заплацяць ад 335,23 да 469,32 рубля. Таксама выдаткуюцца на спевака (268,18 рубля), артыста гутарковага жанру (402,27 рубля) і двух аніматараў (469,32 рубля).

Феерверк патаннеў

Феерверк запусцяць у скверы ля Палаца культуры Тэкстыльшчыкаў. Залпы будуць доўжыцца восем-дзесяць хвілін. Эфект, малюнак, яркасць павінны нарастаць да фіналу. Гэта каштуе 13 000 рублёў. Гэта танней, чым у 2023 і 2022 годзе.

Шары і сцягі

1080 рублёў выдаткуюць на афармленне мерапрыемства паветранымі шарамі. Амаль столькі - 1300 рублёў - аддадуць на друкаваную прадукцыю.

Палотнішча «Сцяг Перамогі» каштуе 2670 рублёў. 5610 рублёў выдаткуюць на тэкстыльную прадукцыю. Купяць 25 сцягоў «З Днём Перамогі» 140×70см, 25 сцяжкоў «З голубам» 140×70см і 50 пластыкавых флагштокаў 1,5 м.

Колькі заплацяць ветэранам?

Таксама да 4 траўня ветэранам вайны і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, выплацяць ад 1 да 4 тысяч рублёў.


У Гродне 9 траўня адзначаць канцэртам «Салют, Перамога!», тэматычнымі пляцоўкамі «Франтавая паляна», «Фестываль салдацкай кашы», «Летапіс Перамогі». Мерапрыемствы таксама пройдуць у мікрараёнах.

Чытайце таксама: Марш кадэтаў і канцэрты на дзвюх плошчах: з’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне