Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

VIP bar: новае месца ў Гродне з кальянамі, сушы і безлімітным алкаголем

Новы «VIP bar» адкрыўся на завулку Дзяржынскага, 8А, у раёне Дома культуры «Цветліт». Установа прапануе кальяны, сушы, пляцоўку для мангала і опцыю з безлімітным алкаголем.

Бар займае будынак былога таксапарку. Раней там быў рэстаран «Парнас», зараз у тым жа будынку працуе цэнтр дзіцячага развіцця «Эдэльвейс».

Прастора ўстановы падзелена на дзве зоны: з барам і танцпляцам і са столікамі і канапамі. З забаў ёсць настольныя гульні, камплекты для гульні ў «Мафію», бывае жывая музыка.

У меню прапануюць ролы з мідыямі, кальмарамі, крабам, курыцай, тунцом і ласосем — запечаныя або ў тэмпуры. Ёсць чатыры віды халодных ролаў, міні-ролы. Кошт — ад 12,5 да 20,4 руб. за порцыю звычайных ролаў і 7,9−12,3 руб. за міні. Вялікія сэты ролаў каштуюць 35,6−66,3 руб. Сушы гатуюць на месцы, можна замовіць і з дастаўкай да 4:00 раніцы. Кошт кальянаў - 25 руб. На бары ёсць варыянт «безліміт» — заплаціць адзін раз за вечар 40 рублёў і піць алкаголь без абмежаванняў, піша Newgrodno. Яшчэ адна незвычайная прапанова — ахвочым бар прадаставіць пляцоўку, дзе можна самому пасмажыць шашлык. Праўда, мангал і мяса патрэбны свае.

Бар адкрыты толькі з чацвярга па нядзелю. Па чацвяргах і нядзелях ён працуе з 18:00 да 04:00, па пятніцах і суботах — з 18:00 да 06:00.

Да нядаўняга часу ў гэтым месцы працаваў «HIP bar». У сакавіку бар выставілі на продаж як гатовы бізнес. Тады за яго хацелі 90 тыс. рублёў ($ 27,4 тыс.). Прычынай продажу стала адсутнасць сродкаў для далейшага развіцця. Новы ўладальнік знайшоўся хутка, але ў інтэр'еры нічога не мяняў.

Чытайце таксама: У цэнтры Гродна адкрыўся яшчэ адзін караоке-бар: там можна і заспяваць, і пад’есці