Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Дзе адзначыць Масленіцу ў Гродне ў 2024 годзе - афіша

Масленічны тыдзень — апошні перад Вялікім пастом у праваслаўных — у 2024 годзе пачнецца 11 і скончыцца 17 сакавіка. Турыстычныя комплексы пад Гроднам і раённыя цэнтры культуры клічуць адзначаць Масленіцу, у тым ліку ў незвычайнай форме. Будуць святкаваць і ў Гродне. (Абноўлена)

Масленіца ў цэнтры Гродна

У цэнтры горада плануюць тэатралізаванае шэсце, 10 лакацый з конкурсамі і пачастункамі і спальванне масленічнага пудзіла. На «масленічнай вуліцы» гродзенскія прадпрыемствы раскажуць пра дні масленічнага тыдня.

Падрабязней: У Гродне з’явіцца «масленічная вуліца»: дзе і як плануюць святкаваць Масленіцу-2024

Дзе: Гродна, пл. Леніна, пл. Тызенгаўза, парк Жылібера
Калі: 16 сакавіка (12.00−19.00).
Колькі: бясплатна.

Цэнтр рамёстваў на Рэйманта

Цэнтр рамёстваў «Спадчына» ў Гродне запрашае на інтэрактыўную праграму «Масленічныя гулянні». У праграме — спектакль лялечнага тэатра «Батлейка» (масленічны сюжэт), майстар-клас па стварэнню лялькі «Масленіца», гульні і танцы.

Арганізатары запрашаюць таксама школы і дзіцячыя садкі.

масленіца ў цэнтры рамёстваў
Масленіца ў цэнтры рамёстваў. Крыніца: Instagram.com/centr_remesel_naslediye

Дзе: цэнтр рамёстваў «Спадчына» (Гродна, Рэйманта, 12).
Калі: з 6 па 15 сакавіка, па папярэднім запісе.
Колькі: 5 руб.

«Привал»

На базе адпачынку «Привал» Масленіцу назвалі «Блінны варушняк», вырашылі пачаць святкаваць загадзя і ў форме пераасэнсавання некаторых народных традыцый. Анансуюць «пранк-чэлендж» «Махач бярвёнамі», кулачныя баі «для самых разумных», «бітву карагодаў» і дыскатэку.

Масленіца на Прывале ў Гродне
Афіша на Масленіцу. Крыніца: gtfprival.by

Дзе: база адпачынку «Привал» (Гродзенскі раён, вёска Пышкі, Падлабенскі с/с, 35).
Калі: 23−29 лютага і 1−3 сакавіка (пачатак дзеяў 11:00, 13.00, 15.00).
Колькі: уваходны квіток на тэрыторыю комплексу 6 руб. для дарослых, 3 руб. для дзяцей ад 3 да 14 гадоў (да 3 гадоў - бясплатна).

«Каробчыцы»

«Гарадзенскі маёнтак „Каробчыцы“» галоўным героем імпрэзы на Масленіцу вырашыў зрабіць Ямелю, персанажа адной з казак усходніх славян (найчасцей сустракаюцца расійскія варыянты).

Масленіца ў Каробчыцах пад Гроднам
Масленіца ў Каробчыцах. Крыніца: maentak.grodnomk.by

Дзе: Гродзенскі р-н, вёска Каробчыцы.
Калі: 9−10 сакавіка 2024, 12.00−17.00.
Колькі: уваходны квіток на тэрыторыю комплексу 10 руб. для дарослых, 5 руб. для дзяцей.

Турыстычны комплекс «Пышкі»

Святкаваць групамі на турыстычна-аздараўленчы комплекс «Пышкі» запрашае Гродзенская абласная федэрацыя прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Абяцаюць конкурсы, карагоды, пачастункі, спальванне пудзіла і катанні на брычцы. З незвычайнага для Масленіцы — паказальныя выступы МНС і салдацкая каша. Даты на афішы няма, лепш удакладніць, звязаўшыся з арганізатарам.

Где отметить масленицу в Гродно?
Крыніца: profkult-grodno.by

Дзе: Гродзенскі р-н, Падлабенскі с/с, вёска Пышкі, 32.
Калі: 12.00.
Колькі: 35 руб. з чалавека пры групе ад 40 чалавек.

Зельва

Калі вы гатовы да большых падарожжаў, можна паехаць у Зэльву. Там Масленіцу асвяткуюць на цэнтральнай плошчы. Праграма будзе бліжэй да народных традыцый. На свяце рыхтуюць сустрэчу з масленічнымі персанажамі, пачастунак блінамі - сімвалам свята і спальванне пудзіла зімы. Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць конкурсы, народныя гульні і атракцыёны, выстава работ рамеснікаў і выступленне раённых калектываў. Больш падрабязнасцяў можна даведацца ў ДУК «Зэльвенскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» (+375(1564)7−10−02, +375(1564)7−11−39).

Дзе: гарадскі пасёлак Зэльва, цэнтральная плошча.
Калі: 16 сакавіка 2024 г. (субота), 15:00.
Колькі: бясплатна.

Масты

У Мастах гастям абяцаюць яркі тэатралізаваны паказ, традыцыйныя песні і скокі і прыпеўкі. Самыя адважныя змогуць ускараскацца на зледзянелы слуп і зняць з яго падарункі. Кульмінацыяй стане абрад спальвання пудзіла, які сімвалізуе праводзіны зімы. На свяце будзе таксама кірмаш і гульнявая зона, дзе кожны зможа паўдзельнічаць у розных конкурсах. Арганізатар —
ДУ «Мастоўскі раённы цэнтр культуры» (+375 151 564 494).

Дзе: горад Масты, звычайна — на пляцы ля стадыёна «Нёман».
Калі: 16 сакавіка 2024 г. (субота).
Колькі: бясплатна.

Чытайце таксама: