Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Чатыры вайскоўца пацярпелі ў частках гродзенскай вобласці

У адной з гродзенскіх вайсковых частак два вайскоўцы патрапілі пад цяжкую тэхніку. У Слоніме на аднаго вайскоўца ўпала дрэва, а на іншага перакулілася БМП. BELPOL апублікаваў статыстыку здарэнняў з удзелам жаўнераў беларускага войска, якую камандаванне ўтойвае ад грамадскасці.

ваеннаабавязаныя ў войску
Вайскоўцы. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pravo.by

За адзін месяц няшчасныя выпадкі адбыліся ў гродзенскай 6-й асобнай механізаванай брыгадзе на Фолюшы і 11-й механізаванай брыгадзе ў Слоніме.

У Гродне пацярпелі прапаршчык і кантрактнік

У Гродне падчас счэпкі паміж браніраванай рамонтна-эвакуацыйнай машынай (БРЭМ-Ч) і гусенічным браніраваным цягачом (БТС-4) механік-кіроўца БТС-4 не заглушыў рухавік і не пераканаўся, што машына стаіць на нейтральнай перадачы. Пасля гэтага адпусціў педаль счаплення і наехаў на двух вайскоўцаў, які знаходзіліся паміж машынай і счэпкай.

У выніку прапаршчык атрымаў спалучаную траўму галавы, грудзей, жывата і пазванка. Таксама скальпаваныя раны скулавой вобласці і вобласці ніжняй сківіцы справа. У яго шматлікія аскольчатыя пераломы правай лапаткі, пералом дзявятага і 10 рэбраў злева па лапатачнай лініі і ўдар лёгкіх.

Другі вайсковец — кантрактнік — атрымаў цяжкую спалучаную траўму грудзей, жывата і пазванка, закрытую траўму грудзей. Таксама ў яго пералом рэбраў - ад чацвёртага па дзявятае справа, размажджэнне ніжняй долі правага лёгкага і ўдар левага лёгкага.

У Слоніме перакулілася БМП-2 і ўпала дрэва

У слонімскай механізаванай брыгадзе падчас пагрузкі на трал баявая машына пяхоты (БМП-2) перакулілася. З-за гэтага вайсковец тэрміновай службы атрымаў раны, падскураныя гематомы абедзвюх цемянных абласцей, удар правага локцевага сустава і мяккіх тканін абодвух сцёгнаў.

Другі выпадак адбыўся падчас інжынернага абсталявання раёна засяроджвання. Там, у час капання хованкі для тэхнікі з выкарыстаннем палкавой землярыйнай машыны (ПЗМ-2), з-за мяккага грунту і моцнага парыву ветру дрэва звалілася на намёт. У ім знаходзіўся вайсковец тэрміновай службы. Ён атрымаў кампрэсійны пералом І ступені 10, 11 і 12 пазванкоў груднога аддзелу пазваночніка, закрыты пералом асцюкаватых атожылкаў без зрушэння абломкаў 3 і 12 пазванкоў груднога аддзелу пазванка. Акрамя гэтага, у яго страсенне спіннога мозгу на ўзроўні 10 груднога пазванка.

Чытайце таксама: У Гродне на вучэннях са студэнтамі ваеннай кафедры паранілі салдата