Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Фатограф Сяргей Людкевіч прадаў сваю фотастудыю Prastora

Гродзенскі фатограф Сяргей Людкевіч прадаў сваю фотастудыю Prastora. Яна размяшчаецца у Доме Быта на вуліцы Замкавая, 3. Новы ўладальнік фотастудыі - фатографка Таццяна Раманкова, паведаміў Людкевіч на сваёй старонцы ў Instagram.

Фотастудыя Prastora змяніла ўласніка. Людкевіч расказаў, чаму з’ехаў і хто яго змяняе
Сяргей Людкевіч. Фота з архіву. Прадастаўлена студыяй

«Так, я прадаў сваё дзецішча, сваю любімую фотастудыю Prastora, у якую ўкладаў усе сілы апошнія два гады. Але жыццё і абставіны прымушаюць рухацца далей і ўсё змяняць, — напісаў у Instagram фатограф Сяргей Людкевіч. — А я пайду далей па жыцці і буду працягваць развівацца і радаваць вас крутымі фотаздымкамі і відэа.

Чым займалася фотастудыя

Фотастудыю Prastora Сяргей Людкевіч адкрыў у кастрычніку 2021 года. Там рабілі фотасэсіі, вясельныя фота, фота цяжарных, навагоднія фотасэсіі. Плошча памяшкання больш за 100 кв.м. Там ёсць грымёрная і зона чакання.

Новая ўладальніца студыі Таццяна Раманкова таксама робіць сямейныя фотасэсіі і фатаграфуе цяжарных жанчын. «Яна працягне маю справу і паверце, там будзе шмат класнага. Таму: Таню не крыўдзіць!!», — напісаў Людкевіч.

Чаму Людкевіч з’ехаў з Беларусі

Сяргей Людкевіч здымае 10 гадоў. Пераважна займаецца рэпартажнай, партрэтнай і камерцыйнай здымкай. Цікавіцца арт-фатаграфіяй. Супрацоўнічаў з брэндамі Renualt Ukraine, Jeep Ukraine, WWF Ukraine, Ukrlandfarming, часопісамі «Вокруг Света» і «Власть Денег». Удзельнічаў у фотавыставах у Беларусі, Ізраілі, Расіі.

9 жніўня 2020 года яго затрымалі, калі ён здымаў вулічнае мерапрыемства. Тады яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыяваным мерапрыемстве і прысудзілі 15 базавых велічынь.

13 ліпеня 2023 года Людкевіч паведаміў, што новы этап жыцця ён назаве «Еўропа» і пачне яго ў бельгійскім Брусэлі.

Чытайце таксама: «Поўная свабода творчасці». У Гродне адкрылася новая фотастудыя-«канструктар» з жывой фотазонай