Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

БелТА: у чым абвінавачваюць Паўла Мажэйку і Юлію Юргілевіч

Культурны мэнэджар Павел Мажэйка і пазбаўленая ліцэнзіі адвакатка Юлія Юргілевіч абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 361−4 КК за іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове. Іх пачалі судзіць 10 ліпеня. Абставіны справы і фота зняволеных размясціла БелТА. Верагодна, Юлію змяшчалі ў карцэр — менавіта такі надпіс у яе на спіне.

Павел Мажэйка, дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове з Юліяй Юргілевіч, з лютага па сакавік 2022 года перадаў неўстаноўленым асобам для размяшчэння на інтэрнэт-парталах «Белсат» атрыманую ад Юліі Юргілевіч інфармацыю аб пазбаўленні яе ліцэнзіі адваката. А таксама — выключэнні з Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў і аб разглядзе Мінскім гарадскім судом крымінальнай справы ў дачыненні да Алеся Пушкіна і прызначэнні яму пакарання.

Затым гэта апублікавалі «неўстаноўленыя ўдзельнікі арганізацыі «Белсат», забяспечыўшы доступ да інфармацыі. На той момант «Белсат» ужо быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

Тым самым Юлія Юргілевіч і Павел Мажэйка нібыта аказалі садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Суд адкрыты. Абвінавачаным пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама: