Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

"Матеж школьную" ў Гродне прадалі за паўмільёна долараў

Былы будынак адной з найбуйнейшых польскіх грамадскіх школ у свеце «Польска Мацеж школьна» прадалі на электронных таргах 23 сакавіка. На аўкцыён заявіўся адзін удзельнік. Ён і набыў будынак за 1 454 тысяч рублёў.

Пачатковы кошт будынка 2011 года пабудовы склаў 1 384 тысяч рублёў. Удзельнік быў адзін, таму ён атрымаў былую «Матеж» з павелічэннем пачатковай цаны на 5%.

Па звестках Hrodna.life, у куплі былі зацікаўлены ўладальнік буйнога гасцінічнага бізнесу Станіслаў Сямашка і група кампаній «Спектр». Апошняй у Гродне належаць ТЦ Kazzarma Mall і друкарня «Спектр», гандлёвы комплекс Bazzar і яшчэ некалькі будынкаў у Скідзелі. Кампанія займаецца таксама перавозкамі і гандлем.

Будынак прадавалі з паніжэннем кошту

Першы аўкцыён па «Мацежы школьнай «прайшоў 3 лютага. Тады за будынак хацелі мінімум 2,13 млн рублёў з ПДВ.

Будынак «Мацежы» размяшчаецца ў цэнтры горада на вуліцы Гараднічанская, 40. Яго плошча — 1053,7 кв. м, плошча зямельнага ўчастка — 0,12 га. Прызначэнне пабудовы — адміністрацыйна-гаспадарчае.

Суд па ліквідацыі польскай грамадскай арганізацыі прайшоў у верасні 2022 года. «Мацежы» налічылі 300 тыс. рублёў штрафу і 500 тыс. рублёў неаплачаных падаткаў. Будынак прадавалі на пляцоўцы электронных таргоў «Белбанкрутаўкцыён».

Чаму ліквідавалі «Мацеж»

Рэпрэсіі супраць арганізацыі пачаліся ў 2021 годзе. Прычынай, нібыта, стала незаконная дзейнасць у сферы адукацыі. Ліквідацыя «Мацежы» стала адным з этапаў ціску на польскую меньшасць. Ён узмацніўся пасля выбараў у Беларусі 2020 года і быў часткай рэпрэсій у дачыненні да беларускай грамадзянскай супольнасці.

«Польска Мацеж школьна» працавала з 1995 года і была адной з найстарэйшых польскіх арганізацый Беларусі. Пры ёй быў грамадскі ліцэй для вывучэння польскай мовы, гісторыі і культуры.

Гэта была адна з найбуйнейшых польскіх грамадскіх школ у свеце. Колькасць вучняў даходзіла да 2100 чалавек на год. Пры «Мацежы» працавала бібліятэка, універсітэт трэцяга ўзросту для сталых людзей, клуб жанчын «Гроднянка» і іншыя гурткі і ініцыятывы. Таксама «Мацеж» ладзіла метадычныя канферэнцыі для настаўнікаў школаў і дзіцячых садкоў, конкурсы для дзяцей і падлеткаў.

Чытайце таксама: