Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Каложы з'явіцца дадатак дапоўненай рэальнасці

Для Каложскай (Барысаглебскай) царквы распрацоўваюць дадатак дапоўненай рэальнасці. Дзякуючы яму можна будзе ўбачыць, як царква ў Гродне выглядала 800 гадоў таму.

Зараз дадатак актыўна тэстуюць. Для яго стварэння храм адсканавалі і алічбавалі, піша NewGrodno са спасылкай на Instagram-акаўнт Каложскай царквы.

Вэб-дадатак будзе адкрывацца па спасылцы праз QR-код. Карыстальнік зможа паглядзець, які быў дах царквы ў XII стагоддзі, як выглядала тая частка царквы, якая абвалілася ў Нёман.

Калі праграма стане шырока даступнай, пакуль не ўдакладняецца.

Чытайце таксама: В Гродно вернулась историческая копия утерянной Коложской иконы. Ее привезли из Германии