Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Да лемураў у Гродзенскім заапарку падсялілі чарапах

Лемуры — цеплалюбівыя жывёлы. У халодны перыяд года іх змяшчаюць на зімоўку ва ўнутраны вальер. Аднастайнасць жыцця ў вальеры наганяе на іх тугу. Работнікі Гродзенскага заапарка вырашылі справіцца з ёй з дапамогай чарапах.

Рухавым і цікаўным жывёлам цяжка знаходзіцца ў замкнёнай прасторы. Акрамя таго, зімой ім не хапае сонца і камунікацыі з наведвальнікамі.

З цягам часу гродзенскія лемуры Глобус, Санта і Шэры пачынаюць сумаваць і маркоціцца.

Супрацоўнікі заапарка прыдумалі, як зрабіць жыццё лемураў ярчэй — падсялілі ў вальер двух стэпавых чарапах.

Пасля незвычайнага папаўнення прыматы ажывіліся. Спачатку яны паставіліся да новых суседзяў з падазрэннем, але праз некалькі дзён звыклі і нават пасябравалі. Зараз лемуры ўжо без боязі падыходзяць да чарапах, падоўгу назіраюць за імі, кранаюць лапкамі панцыр, а часам крадуць ежу ў марудлівых рэптылій.

Чытайце таксама: