Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Дзіцячага садка ўжо не хапае. Што ў Грандзічах дабудуюць да 2025 года - Hrodna.life - навіны Гродна

Асноўную частку будаўніцтва ў новых Грандзічах плануюць скончыць да 2025 года. У 2022 завершаць будаўніцтва ў Грандзічах-3 і пачнуць Грандзічы-4.

У Грандзічах-3 будуюць чатырохпавярховую школу з басейнам. Яна разлічана на 44 класа для 1020 вучняў.

У 2023 годзе павінны здаць у эксплуатацыю новы дзіцячы садок на 335 месцаў. Яго пачнуць будаваць сёлета, удакладнілі на «Гродно Плюс». У яслі-сад № 111 на 230 месцаў, адкрыты год таму, зараз ходзяць 338 дзяцей.

Пакуль дзеці з Грандзіч ездзяць у школы на Дзевятоўцы — СШ № 32, 27 і 28. Каб вучні маглі туды дабірацца, мянялі маршрут аўтобуса № 5. Таксама ў Грандзічы ходзяць аўтобус № 17, тралейбусы № 23 і № 24, які нядаўна ўрачыста адкрылі.

Колькі кватэр пабудуюць

У 2023 годзе плануюць здаць першыя дамы ў Грандзічах-4 і пачаць Грандзічы-1.

Раней паведамлялі, што ў Грандзічах-1 пабудуюць 11 дамоў (1340 кватэр). Гэтую частку будуць будаваць на самым складаным рэльефе з перападамі вышынь да 25 метраў. У межах новай забудовы запраектавана 915 парковачных месцаў. У паўднёвай частцы мікрараёна Грандзічы праекціроўшчыкі прапанавалі пабудаваць яшчэ чатыры паркінгі на 596 машынамесцаў кожны.

Дзіцячага садка ўжо не хапае. Што ў Грандзічах дабудуюць да 2025 года
Праект Грандзічы-1

У Грандзічы-4 для ацяплення, падагрэву вады і прыгатавання ежы ў жылых дамах і аб’ектах сацыяльнай сферы збіраюцца выкарыстоўваць электраэнергію. Там будзе 19 шматпавярховых электродамаў на 2433 кватэры. Агульная жылая плошча складзе 157 тысяч кв. м.

У Грандзічах-3 пабудуюць 24 дома (каля 2500 кватэр), гэта 177 тысяч кв.м. У Грандзчах-2 пабудавана 20 дамоў (2000 кватэр) — 137 тысяч кв. м жылля.

Дзіцячага садка ўжо не хапае. Што ў Грандзічах дабудуюць да 2025 года
Так выглядаюць Грандзічы зараз. Скрыншот з Яндэкс.Карты

Паслугі ў першых паверхах і інклюзіўнае асяроддзе

Паралельна ў мікрараёне будуюць гандлёвыя аб’екты. Буйныя павінны завяршыць да канца 2022 года, распавёў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. Таксама ёсць шмат дамоў, дзе першыя паверхі нежылыя. У іх будуць размяшчацца аб’екты аказання розных паслуг.

Новыя дамы будуюць з улікам інклюзіі. У іх прадугледжана выкарыстанне шрыфта Брайля, праходы да ліфтаў будуць без прамежкавага лесвічнага маршу, адразу з вуліцы.

Да 2025 і далей

Жылы раён Грандзічы пачалі будаваць у 2018 годзе. Асноўны забудоўшчык — ААТ «Гроднажылбуд». Усяго тут збіраюцца пабудаваць 22 мікрараёны: 14 пад шматпавярховую забудову і 8 — для прыватных дамоў. Паводле планаў у Грандзічах будуць пражываць 65 тысяч чалавек. Агульная плошча мікрараёна — 653 гектары.

Праца над рэалізацыяй праекта да 2025 цалкам не завершыцца. Яе разлічваюць яшчэ на 10−12 гадоў.

Чытайце таксама: Рейсы для азотовцев отменили из-за нарушений масочного режима — его заменят городским автобусом