Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Цэнтру “Вера” неабходна новае аўто: старога ўжо не хапае, каб развозіць дапамогу ўсім, хто ў патрэбе. Як дапамагчы? - Hrodna.life - навіны Гродна

Цэнтр дапамогі «Вера» шукае сродкі, каб набыць аўтамабіль. Ён патрэбен каб перавозіць гуманітарную дапамогу для дзяцей-сірат у сацыяльныя і медычныя ўстановы, забіраць тавары з «кошыкаў дапамогі» ў гандлёвых аб’ектах, а таксама замяніць некалькі сотняў дабрачынных капілак. Пра збор грошай паведаміў сайт Цэнтра дапамогі «Вера».

Цэнтру “Вера” неабходна новае аўто: старога ўжо не хапае, каб развозіць дапамогу ўсім, хто ў патрэбе. Як дапамагчы?
Аўтамабіль Цэнтра дапамогі «Вера». Крыніца: c-vera.by

Навошта Цэнтру дапамогі «Вера» новы аўтамабіль

Цэнтр «Вера» перавозіць шмат грузаў, таму ім патрэбен умяшчальны транспарт — грузапасажырскі мікрааўтобус. Аб’ёма багажніка і салона наяўнага аўтамабіля «Лада-Ларгус» часцей за ўсё не хапае для перавозкі гуманітарных грузаў у сацыяльныя ўстановы.

У 2021 годзе Цэнтр «Вера» зрабіў 63 паездкі ў дзіцячыя і сацыяльныя ўстановы. Прабег аўтамабіля за год склаў 37 271 км. Гэта ў паўтары разы болей чым за 2020 год. З новым аўтамабілем Цэнтр зможа дапамагаць большай колькасці сацыяльных і медычных установаў.

Які патрэбен аўтамабіль

Цэнтр дапамогі «Вера» хоча набыць грузапасажырскі RENAULT MASTER COMBI (L3H2). Яго цана — 93 800 рублёў.

З-за таго, што Цэнтр дапамогі «Вера» — некамерцыйная арганізацыя і дзейнічае толькі за кошт дабрачынных ахвяраванняў, кіраўніцтва не можа ўзяць крэдыт. Звароты да аўтадылераў з просьбай дапамагчы не прынеслі выніку.

Набыць былы ў выкарыстанні аўтамабіль — разыка. Ёсць верагоднасць, што прыйдзецца выдаткоўваць грошы на рамонты, дадатковае абслугоўванне і нечаканыя паломкі ў паездках. Браць транспарт з кіроўцам напракат для Цэнтра дорага.

Як дапамагчы цэнтру

Для набыцця аўтамабіля Цэнтр «Вера» адкрыў дабрачынны сбор сродкаў. Кожны можа зрабіць ахвяраванне праз:

  • Электронны плацёж / анлайн ахвяраванне

Можна ахвяраваць з дапамогай банкаўскай карты (Visa, Visa Electron, MasterCard, Maestro, Белкарт), зрабіўшы анлайн ахвяраванне па спасылцы.

  • Праз банкаўскі дабрачынны рахунак

    Гродзенскае абласное ўпраўленне № 400 ААТ «АСБ Беларусбанк», г. Гродна, вул. Новакастрычніцкая, 5. УНП 591 029 371. БІК (SWIFT): AKBBBY2X. Дабрачынны рахунак: BY83 AKBB 3135 0000 0038 9400 0000. Цэнтр дапамогі Вера.
  • Праз сістэму разлікаў «АРІП»

Для правядзення плацяжу неабходна выбраць паслядоўна пункты:

+ Сістэма «Разлік» (АРІП)

+ Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні

+ Дапамога дзецям, дарослым

— ЦЭНТР ДАПАМОГІ ВЕРА

— Ахвяраваньне.

Размяшчэнне паслугі ў дрэве паслуг сістэмы «Разлік» (АРІП) у некаторых пунктах аплаты можа адрознівацца ад апісанага вышэй. У сувязі з гэтым, у выпадку ўзнікнення праблем з пошукам паслугі, прапануем выканаць пошук па УНП: 591 029 371.

  • SMS-ахвяраванне.

Калі вы з’яўляецеся абанентам мабільнага аператара life:) альбо МТС, то вы можаце здзейсніць ахвяраванне, адправіўшы на нумар 553 SMS-паведамленне (не тарыфікуецца) выгляду:

1222 < мэта ахвяраванні > <сума>

1222 прабел транспарт прабел сума

Прыклад SMS-паведамлення: 1222 транспарт 1

* У гэтым выпадку з вашага рахунку будзе спісана толькі паказаная сума. Прабел паміж параметрамі абавязковы! З рахунку здымаецца сума ахвяравання і камісія; для абанентаў МТС камісія сістэмы iPay складае 3%, для абанентаў life:) — 4,5%. Для ажыццяўлення аперацый у сістэме iPay даступная не ўся сума балансу асабовага рахунку: пасля спісання выніковай сумы аперацыі на вашым рахунку павінна застацца не менш за 10 капеек для абанентаў МТС і не менш за 50 капеек для абанентаў life:). Для абанентаў A1 гэта паслуга недаступная.

  • USSD-запыт на нумар * 222 * 24 # для абанентаў сувязі МТС і life:)

Для абанентаў аператара сувязі МТС: набіраючы нумар *222*24# (выклік) вы ахвяруеце 2 рублі. Пасля адпраўкі USSD-запыту вы атрымаеце паведамленне, у якім Вам неабходна ўвесці лічбу 1 і націснуць кнопку «Адправіць».

Для абанентаў аператара сувязі life:): адпраўляючы USSD-запыт * 222 * 24# (выклік) Вы можаце выбраць суму ахвяраванні: 1 руб., 2 руб. або 5 руб.

  • Дабрачынная лінія.

Патэлефанаваўшы з гарадскога нумара па тэлефоне 8−902−214−5555, вы ахвяруеце 3 рублі.

  • QR-код.

Адкрыйце ваша банкаўскі дадатак і перайдзіце да аплаты па QR-коду. Адскануйце QR-код і пазначце мэту ахвяраванні - «мікрааўтобус». Упішыце суму ахвяравання і пацвердзіце.

Чытайце таксама: В Гродно собирают помощь для бездомных: ее передадут им накануне Нового года