Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Польскія консульствы змогуць выдаваць беларусам больш візаў: рашэнні будуць прымаць у Варшаве - Hrodna.life - навіны Гродна

Дакументы грамадзян Беларусі для атрымання польскай візы будуць разглядаць у Міністэрстве замежных спраў у Варшаве. Гэта паскорыць працэдуру іх выдачы і дапаможа разгрузіць консулаў.

Такую магчымасць для Беларусі рэгламентуе адмысловае распараджэнне міністра замежных спраў Польшчы ад 28 траўня 2021 года. Дакумент увойдзе ў сілу з 14 чэрвеня.

Рашэнні аб выдачы польскіх візаў, акрамя консулаў, цяпер будзе прымаць Міністр замежных спраў Польшчы.

У лютым 2021 года ў Польшчы ўнеслі змены ў Закон аб замежніках. Пры Міністэрстве замежных спраў вырашылі стварыць спецыяльны аддзел для разгляду заяў на візу. Спіс краін, з якіх можна будзе прымаць дакументы, будзе ўдакладняцца распараджэннем міністра. Першай такой краінай стала Беларусь.

Асноўная мэта такога спрашчэння — паскорыць у першую чаргу выдачу працоўных візаў і скараціць час чакання польскага працадаўцы, паведамляў упаўнаважаны па справах малога і сярэдняга бізнесу. Заявы на выдачу візаў можна будзе падаваць праз консульства або непасрэдна ў згаданы аддзел у Польшчы, удакладняў сайт euroby.info.

Консулаў не стае

У сакавіку Беларусь выслала консула Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце Ежы Цімафеюка праз яго ўдзел у неафіцыйным мерапрыемстве 28 лютага, прысвечаным «дню праклятых жаўнераў» — удзельнікаў антыкамуністычнага падполля. Пракуратура Брэста ўзбудзіла крымінальную справу па факце гераізацыі ваенных злачынцаў. Пасля выслалі двух консулаў Генеральнага консульства ў Гродне, у тым ліку яго кіраўніка Яраслава Ксёнжыка. У адказ на высылку консулаў з Беларусі Польшча выслала некалькі беларускіх дыпламатаў. Цяпер у Гродне застаўся толькі адзін консул.

Чытайце таксама: