Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Трох з пяці затрыманых па "польскай справе" вывезлі ў Польшчу. Яны не змогуць вярнуцца - Hrodna.life - навіны Гродна

Трох з пяці грамадзян Беларусі, зняволеных у межах «польскай справы», вывезлі ў Польшчу. Гэта Ірэна Бернацкая, Марына Цішкоўская і Ганна Панішава. За кратамі застаюцца Анджэй Пачобут і Анжаліка Борыс.

Пра гэта паведаміла дырэктарка «Б****т» Агнешка Рамашэўская ў сваім Twitter. Крыніцы Hrodna.life пацвярджаюць дадзеную інфармацыю. Актывістаў мелі вывезці ў Польшчу яшчэ на мінулым тыдні.

Вярнуцца ў Беларусь тыя, каго вывезлі, не змогуць. На мяжы ім далі падпісаць адпаведныя дакументы. Журналіст і сябра непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут катэгарычна адмовіўся ад прапановы пакінуць Беларусь, дадала Рымашэўская. Жонка журналіста Аксана Пачобут у Facebook піша, што Анджэю дагэтуль не аддалі неабходныя лекі, якія перадалі ў СІЗА яшчэ тыдзень таму.

Ірэна Бернацкая і Марыя Цішкоўская — прадстаўніцы грамадскіх польскіх школ у Лідзе і Ваўкавыску. Іх, як і Пачобута, затрымалі 25 сакавіка 2021 года. Прадстаўнікі Саюза палякаў праходзілі па крымінальнай справе па ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні). Паводле артыкула, ім пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення. Раней іх прызналі палітвязнямі.

Колькі дакладна фігурантаў у справе, невядома. Зняволенай застаецца старшыня непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Анжаліка Борыс. Яе затрымалі 23 сакавіка, асудзілі на 15 сутак, але пасля не выпусцілі з-пад варты. У сярэдзіне траўня затрыманым працягнулі тэрмін зняволення на тры месяцы, паведамляў znadniemna.pl.

У сакавіку пракуратура распачала крымінальную справу за ўшанаванне антысавецкіх дзеячаў. МЗС Беларусі выслала з краіны консула ў Брэсце Ежы Цімафеюка, а пасля і генеральнага консула Гродне Яраслава Ксёнжыка.