Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне вынеслі чарговы прысуд за гвалт над супрацоўнікамі міліцыі. У тым ліку — палітвязню - Hrodna.life - навіны Гродна

Трох гродзенцаў асудзілі за падзеі 6 верасня на тры і тры з паловай гады абмежавання волі. Адбываць пакаранне гродзенцы будуць у папраўчых установах адкрытага тыпу. Прысуд вынеслі 9 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна.

Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў Іллі Паланянкіну тры гады «хіміі», Яну Дайліда — тры з паловай гады, Пятру Грэцкаму — тры гады паводле арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Дзяржабвінаваўца запытваў ад двух да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Падчас следства Дайліда і Грэцкі былі пад падпіскай аб нявыездзе. Паланянкіна заключылі пад варту 15 верасня і прызналі палітвязнем, паведамляў пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр «Вясна». Да абскарджання рашэння суда або накіравання ў выпраўленчую ўстанову трое гродзенцаў застаюцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Што адбылося 6 верасня ў Гродне?

У 14.00 6 верасня ў цэнтры Гродна быў запланаваны чарговы марш нязгодных з дзеяннямі ўладаў гараджан. Пратэстоўцы збіраліся ў шасці кропках горада, каб дайсці на Савецкую плошчу. Ужо на гэтым этапе пачаліся жорсткія затрыманні ў розных частках горада. Калону, якая змагла сабрацца на плошчы Савецкай і ішла ў бок ТРК «Trinity», канчаткова разбілі на праспекце Янкі Купалы. Пры затрыманнях і мужчын, і жанчын душылі, цягнулі іх па асфальце і распылялі газ прама ў твар. У АМАП паляцелі бутэлькі.

Чытайце таксама: