Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Дзяржкантроль: Бабарыка датычны да махінацый у Белгазпрамбанку - Hrodna.life - навіны Гродна

У Камітэта дзяржаўнага кантролю (КДК) ёсць доказы датычнасьці экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі да супрацьпраўнай дзейнасці, паведаміў старшыня КДК Іван Церцель, піша БЕЛТА.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК распачаў дзве крымінальныя справы:

  • арт.235 КК (легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры)
  • арт.243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

Праверку ДФР праводзіў з 2016 года. Правяралі дзеючых і былых топ-менеджараў і работнікаў Белгазпрамбанка. Замежныя партнёры далі доказы, што работнікі стварылі арганізаваную злачынную групу, якая выводзіла грошы за мяжу.

«Не магу сабе ўявіць, што тое, што рабілася ў банку намеснікамі, магло быць невядома кіраўніку. Магу пацвердзіць, што ў цяперашні час у нас маюцца пераканаўчыя доказы яго дачынення да дадзенай супрацьпраўнай дзейнасці», — сказаў Іван Церцель.

У цяперашні час затрыманыя 15 чалавек. Гэта топ-менеджары, у тым ліку намеснікі кіраўніка банка, кіраўнікі рознага ўзроўню, а таксама прадстаўнікі камерцыйных структур (у асноўным былыя супрацоўнікі банка).

Большасць затрыманых супрацоўнічаюць са следствам, даюць прызнальныя паказанні. 11 чэрвеня канфіскавалі больш за $ 4 млн, а таксама каштоўныя паперы на суму звыш $ 500 тыс., выяўленыя і далучаны да матэрыялаў так званыя дзігіпасы (інструмент, які дазваляе кіраваць рахункамі ў замежных банках). Расследаванне працягваецца.

Лукашэнка: «Гэта адна шайка-лейка»

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што па дарозе на сустрэчу ў Полацк у верталёце прачытаў асноўныя матэрыялы ў адносiнах да банка і заявы. «Што мяне ўразіла: гэты нягоднік, інакш не назаву: я, маўляў, ні пры чым, да мяне прэтэнзій ніхто не мае, гэта яны там…», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

  • «Слухайце, яны ўсе былі не толькі ў яго намесьнікамі. Гэта адна шайка-лейка. Мы гэта бачым з 2016 года. Мы гэта бачылі. Навошта ж ты на іх валіш сёння. Ты быў кіраўніком, яны ў цябе намесьнікамі. І ўсё, што там тварылася, магло без кіраўніка адбывацца? Не», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
  • «Калі рыльца ў пушку, не лезь туды. Таму што цябе змардуе сам народ. Чаго палез — таму што зразумеў, што да яго прыйдуць і надзенуць кайданкі. А ў нас жа цяпер выгадна займацца палітыкай, каб стаць вязнем сумлення. Вось чаму ён пайшоў туды. Але гэта яму не дапаможа», — заявіў Лукашэнка.
  • «І я хачу, каб ён трапіў на выбары. Каб ён прыйшоў і расказаў, адкуль маёмасць на Кіпры, як пры такой „лукашэнкаўскай дыктатуры“ ён стварыў гэтую ўласнасць, як ён хабары даваў, дзяліў грошы, чаму замежны банк гэтым займаўся… гэта ўсё трэба распавесці беларусам. І яны няхай потым вызначацца. Але вязнем сумлення мы яго не зробім», — сказаў прэзідэнт.
  • «Вы не думайце, што там з боку Лукашэнкі нейкі накат. Ніякага накату няма. Мне гэта цяпер і не трэба было», — запэўніў беларускі лідар.
  • «Праўда і толькі праўда! Другое — усё, што скраў, вярні народу. Можа быць, суд гэта ўлічыць». «А старшыні КДК, які займаецца гэтым пытаннем, я даручыў, каб ён народу ўсё выклаў, распавёў што ёсць. Каб яны не думалі, што тут ідзе нейкі штучны накат. Нам ён не патрэбны», — рэзюмаваў прэзідэнт.

Што адбылося?

11 чэрвеня ў галаўны офіс Белгазпрамбанка прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю для ажыццяўлення працэсуальных дзеянняў у дачыненні да шэрагу юрыдычных і фізічных асоб, паведаміла прэс-служба банка. Сілавікі правяралі банк да позняй ночы.

Прэс-служба Белгазпрамбанка заявіла, што гэтыя падзеі не паўплываюць на фінансавую ўстойлівасць банка, выкананне прынятых абавязацельстваў і абслугоўванне кліентаў, плацяжы якіх ажыццяўляюцца ў звычайным рэжыме, піша T*T.BY.

Віктар Бабарыка: «Штаб гэта не закранае»

Віктар Бабарыка сказаў, што банк будзе разбірацца са сваімі справамі, а штаб гэта не закранае. Тым не менш, ён гатовы да таго, што нехта можа сысці з кампаніі:

— Той, хто ўсё-такі вырашыць, што гэта для яго ўяўляе нейкую персанальную пагрозу, мае абсалютна поўнае права ўстаць і сысці. І я шчыра скажу, я буду ўсім удзячны, незалежна ад таго, якое будзе далейшае дзеянне. Вы зрабілі ўжо вельмі шмат. Застанецеся або сыдзеце — усё роўна на карысць нашай справе.

Бабарыка лічыць, што тое, што адбываецца, — гэта ціск на яго, у тым ліку фармаванне комплексу віны за людзей, «якія паверылі і пайшлі». «Мне не вельмі прыемна гэта пачуццё, я скажу вам шчыра. Але я да яго рыхтаваўся, я гэта разумею», — сказаў Віктар Бабарыка.