Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Траўматолаг па Skype. У гродзенскай паліклініцы распачнуць анлайн-кансультаванне - Hrodna.life - навіны Гродна

У гродзенскай гарадской паліклініцы № 4 будуць праводзіць анлайн-кансультацыі праз Skype. Дзякуючы гэтаму можна будзе звярнуцца да вузкіх спецыялістаў, не наведваючы паліклініку.

Онлайн-кансультаванне ў паліклініцы пачне працаваць у бліжэйшыя дні, паведамляе тэлеканал «Гродно Плюс».

Новаўвядзенне стала магчымым дзякуючы спонсарскай дапамозе ў выглядзе 25 комплексаў па анлайн-кансультаванню, распавяла Ларыса Кучук, галоўны ўрач паліклінікі. Па skype будуць кансультаваць хірург, уролаг, анколаг, траўматолаг. Калі ж спатрэбіцца агляд, можна будзе прыйсці і асабіста.

Як працуе паліклініка цяпер

На ўсіх паверхах паліклінікі каля лесвіцы размешчаны дазатары з дэзсродкамі. Апрацаваць рукі можна яшчэ на вуліцы перад уваходам, і на выхадзе, арганізаваным праз асобныя дзверы. Пры ўваходзе работніцы паліклінікі мераюць наведвальнікам тэмпературу бескантактавым тэрмометрам, пытаюцца, куды ідзе пацыент. Абавязкова павінна быць маска, калі не — выдадуць. У даведачнай сочаць за дыстанцыяй у чарзе. Талон на флюараграфію ўзяць няцяжка, вялікіх чэргаў пад кабінетамі няма, на лаўках расклееныя напамінкі аб сацыяльнай дыстанцыі. Усе медыкі - у масках і пальчатках, некаторыя — з ахоўнымі экранамі, але ёсць і ў звычайных марлевых павязках.

Усіх хворых з тэмпературай накіроўваюць у асобны ўваход, дзе да пандэміі быў дзённы стацыянар. Там таксама ёсць дазатар з дэзсродкам, адмысловы кілімок для дэзінфекцыі падэшваў, як і ў асноўным вестыбюлі. Людзей няшмат. Там жа — асобны кабінет для забору крыві ў пацыентаў з рэспіраторнымі захворваннямі, праўда, бяруць толькі агульны аналіз з пальца.

У паліклініцы кажуць, што цяпер многія звяртаюцца з субфебрыльнай тэмпературай, якая трымаецца некалькі тыдняў. Дыстанцыю і масачны рэжым пры наведванні паліклінікі вытрымліваць сапраўды варта. На прыёме наш журналіст пераканаўся, што бескантактавыя тэрмометры могуць працаваць з хібнасцю: калі электронны паказвае 37,2˚, бескантактавы — 36,6˚.

Чытайце таксама: Да 18 выклікаў на дзень. Як змянілася работа ўрача ў паліклініцы праз каранавірус

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне