Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Да сямі сутак арышту. Што з затрыманымі актывістамі зараз і як ім дапамагчы? - Hrodna.life - навіны Гродна

8 траўня ў Гродне і Лідзе за акцыю кармлення галубоў і сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім шэраг удзельнікаў засуджаныя да адміністрацыйнага арышту, паведамляе harodniaspring.org.

У Гродне грамадскі актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў будзе за кратамі 9 сутак (цяпер яму прысудзілі 7 сутак арышту плюс 2 сутак у яго было за ранейшае адміністрацыйнае правапарушэнне).

Васіль Калач засуджаны да 5 сутак арышту;

Яўген Разнічэнка — да 6 сутак арышту;

Юрый Шока — да 7 сутак арышту;

Алена Сахарчук — да 6 сутак арышту.

У Гродне міліцыя хацела таксама затрымаць Мікалая Саляніка, які не адчыніў супрацоўнікам дзверы сваёй кватэры. Мікалай Салянік паведаміў у сваім фэйсбуку, што 9 траўня, а 12-й гадзіне ён збіраецца выйсці ў горад, каб ушанаваць памяць сваіх блізкіх сваякоў, што загінулі ў Другой сусветнай вайне.

Стала ведама таксама, што міліцыя дзяжурыць ля кватэр і хоча затрымаць яшчэ некалькі чалавек — а менавіта Вольгу Каракіну, Дзмітрыя Фурманава.

У Лідзе органамі незаконна затрыманыя і засуджаныя 5 чалавек:

Алег Краўцоў засуджаны да 7 сутак арышту;

Павал Палейчык — да 7 сутак арышту;

Андрэй Паляковіч — да 7 сутак арышту;

Максім Палонскі — да 7 сутак арышту;

Павел Анціпкін пакуль знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня да суду 11 траўня.

Сярод лідскіх актывістаў апынуліся работнікі хуткай дапамогі, якія распавядалі на стрымах і ў СМІ праўду аб сваёй працы.

Як дапамагчы лідскім актывістам

Неабыякавыя людзі збіраюць грошы затрыманым лідчанам праз краудфандынг.

— Усе затрыманыя апынуліся ў няпростай сітуацыі і іх сем’ям зараз патрэбна дапамога ў арганізацыі прадуктовых і рэчавых перадач, аплаце рахункаў за знаходжанне ў ізалятарах і г. д, — кажуць яны.

Таксама можна зрабіць перавод праз АРІП-банкаўскія, фінансавыя паслугі-Банкі, НКФА-Беларусбанк-папаўненне рахунку-BY53 AKBB 3014 0000 7095 9421 0000.

Як дапамагчы гродзенцам?

Актывісты прапрацоўваюць гэтае пытанне. Магчыма, таксама створаць збор на molamola.by. Таксама пакінуць дапамогу можна на Кірава, 3 у краме «Адметнасць».

Затрыманні працягваюцца

Затрыманні не спыніліся і 9 траўня — людзей забіралі з дамоў ці спынялі па дарозе ў Бабруйск, дзе было запланавана правядзенне «Антыпараду». Поўны спіс затрыманых па гарадах глядзіце тут.