Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Беларусі зарэгістравана 14027 чалавек з каранавірусам. Сутачны прырост паменшыўся - Hrodna.life - навіны Гродна

У Беларусі на 30 красавіка зарэгістравана 14 027 (+846) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі і выпісаныя 2386 (+314) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 89 (+5) пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Сутачны прырост на 30 красавіка склаў 846 чалавек. На 29 прырост складаў 973.

Колькасць заражаных складае 7,9% ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго праведзена 176 тыс. 625 тэстаў.

Колькі тых, хто захварэў, у Гродне і Гродзенскім раёне

Сітуацыю па рэгіёнах улады апошні раз агучвалі 24 красавіка. На той момант у Гродзенскай вобласці было зарэгістравана 347 выпадкаў COVID-19, у краіне — 8773 выпадкі. Колькі пацыентаў у Беларусі цяпер знаходзяцца на апаратах ШВЛ, невядома.

На 29 красавіка ў Гродне і Гродзенскім раёне зарэгістраваны 259 чалавек з пацверджаным дыягназам «каранавірус», паведаміў памочнік прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч у час прамой лініі, піша sb.by.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне