Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У беларускай арміі яшчэ адзін выпадак каранавіруса – афіцэр у Слоніме - Hrodna.life - навіны Гродна

Каранавірус знайшлі ў аднаго з афіцэраў вайсковай частцы ў Слоніме. Ён шпіталізаваны ў Гродзенскую ўніверсітэцкую клініку, стан яго здавальняючы, ён не мае патрэбы ў ШВЛ.

У беларускай арміі на 20 красавіка зафіксавана чатыры выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе Мінабароны. Першы выпадак быў зафіксаваны ў вайскоўца 72 вучэбнага цэнтра ў Печах (Барысаўскі раён), таксама станоўчыя тэсты выяўлены ў двух салдатаў тэрміновай службы 83-га інжынерна-аэрадромнага палка ў Бабруйску.

Таксама паведамлялася, што кантакты вайскоўцаў, якія заразіліся, былі ізаляваныя ў намётавых мястэчках.

Па дадзеных на панядзелак 20 красавіка зарэгістравана 6264 станоўчых тэсту на COVID-19: у Брэсцкай вобласці — 185, Віцебскай — 1504, Гомельскай — 322, Гродзенскай — 176, Мінскай — 789, Магілёўскай — 265, Мінску — 3023.

Першы выпадак каранавіруса зафіксавалі ў беларускай арміі

У супрацоўніцы Слонімскага БТІ знайшлі каранавірус. На ізаляцыі толькі чатыры чалавекі

За тры дні - амаль 100 чалавек. Колькі заражаных COVID-19 у Гродзенскай вобласці

За выхадныя — амаль 1500 выпадкаў. У Беларусі 6264 заражаных каранавірусам