Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

«Белпошта» прыдумала, як абараніць пенсіянераў ад каранавіруса - Hrodna.life - навіны Гродна

«Белпошта» прапанавала пажылым людзям і людзям з хранічнымі захворваннямі звярнуцца ў мясцовыя аддзяленні сувязі, каб атрымліваць пенсію і грашовыя дапамогі дома. Такім чынам можна дадаткова абараніцца ад распаўсюджвання каранавіруса.

Для афармлення такой паслугі можна звярнуцца ў мясцовае аддзяленне паштовай сувязі або падаць заяўку праз кантакт-цэнтр РУП «Белпошта» па тэлефоне 154.

Адначасова з атрыманнем пенсіі (дапамогі) дома таксама можна аплаціць камунальныя плацяжы, адправіць пошту, выпісаць друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, паведамляе сайт прадпрыемства.