Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Анжаліка Борыс: "Я дамаўляюся на парытэтах. Інакш - не саступлю" - Hrodna.life - навіны Гродна

Анжаліка Борыс, старшыня непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Удзельніца праекта PRO WOMEN: ламаючы стэрэатыпы. У праект увайшлі дзевяць фотагісторый і інтэрв'ю з сучаснымі гарадзенкамі. У кожнай удзельніцы — свой жыццёвы сцэнарый, кожная ідзе шляхам, што выбрала сама. Фотавыставу можна паглядзець ў Цэнтры гарадскога жыцця ад 19 верасня да 3 кастрычніка. Арганізавалі праект HrodnaMediaRoom, інтэрнэт-партал HrodnaLife, Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Чалавек не заўжды можа ўсведамляць свае сілы, разумець, на што здольны. Асабліва ў цяжкіх сітуацыях, бо ў лёгкіх ты гэтага проста не адчуеш.

Я педагог і займалася навучаннем дзяцей. Працавала настаўніцай у школе з польскай мовай навучання і была кіраўнічкай аддзела адукацыі Саюза палякаў. Думала, што можна жыць па-за палітыкай. Бо што тут такога? Я толькі вучу і арганізоўваю культурныя імпрэзы. Астатняе мяне не тычыцца.

Анжаліка Борыс: "Я дамаўляюся на парытэтах. Інакш - не саступлю"

У 2005 я атрымала прапанову балатавацца на пазіцыю старшыні Саюза палякаў Беларусі. За мяне прагаласавалі, але ўлады не прызналі выбараў. І раптам я трапіла ў эпіцэнтр вялікай палітыкі - пачаўся ціск.

Я была зусім не падрыхтаванай да такога павароту падзей. Аднойчы ўначы атрымала смс-ку, што мяне чакае лёс Ганчара і Завадскага, калі не супакоюся. Я тады нават не зразумела, пра што ідзе гаворка, я проста не ведала, хто гэтыя людзі і што з імі сталася, настолькі далёкай была ад палітыкі.

У гэтым была мая памылка. Кожны чалавек мае быць палітычна адукаваным, каб намі не маглі маніпуляваць.

Анжаліка Борыс: "Я дамаўляюся на парытэтах. Інакш - не саступлю"

Мяркую, што палітыка — шляхетная справа, якая павінна служыць людзям. А ў нас кажуць — толькі, барані Божа, не лезь у палітыку. Так не атрымаецца. Палітыка кожны дзень вакол нас. Усё жыццё — гэта палітыка, мы ад гэтага не адыдзем.

Напэўна, магу сказаць адно. Калі б мне прыйшлося паўтарыць сітуацыю 2005-га, то я б не была такою лагоднаю. Я думала, што калі чагосьці не скажу, дзесьці прамаўчу, то адвяду ўдар. Не. Калі пакажаш слабасць, удар будзе яшчэ мацнейшы. Мая памылка, што я была вельмі лагодная.

Калі зараз на мяне хтосьці цісне ці спрабуе шантажаваць, атрымлівае ў адказ адэкватную рэакцыю. Са мною можна дамаўляцца, але на парытэтах, не з пазіцыі сілы. Інакш я не саступлю.


Валянціна Шоба: «Я — «прынцэса ў вежы» і не трэба мяне вызваляць


Алена Шчасная: «Я — архітэктар па жыцці»


Наста Яроцкая: «Я — галоўная гераіня свайго кіно»


Наста Трафімчык: «Я магу бегчы, то чаму б не ультрамарафон?»


Юлія Мінчанка: «Я гляджу на жыццё са сваёй званіцы»


Вольга Вялічка: «За 10 гадоў кіравання хоспісам я навучылася ўсяму»


Вольга Гаўрылік: «Я — пчолка, што шукае нектар, але ўмее джаліць»

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life