Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенскі "Карытас" прапануе адкрыць дом састарэлых на Васілька - Hrodna.life - навіны Гродна

Дабрачынная арганізацыя «Карытас» хоча адкрыць пансіянат для састарэлых на вуліцы Васілька — у пустым доме Варашыльскіх. Яшчэ ў 2018 годзе арганізацыя пачала перамовы з адміністрацыяй горада і інвестарамі.

Праект «Карытаса» накіраваны на павышэнне ўзроўню сацыяльных паслуг у Гродзенскім рэгіёне. Падобных рэалізаваных ініцыятыў у Беларусі яшчэ не было.

«Пакуль у нас ёсць ідэя і гарадскія ўлады нас у гэтым вельмі падтрымліваюць, — расказвае намеснік дырэктара „Карытас“ Алена Міхайлік. — Зараз вядуцца перамовы з інвестарамі з Германіі і Аўстрыі. Наша задумка — стварыць у Гродне праект з падвышаным узроўнем камфорту для людзей у патрэбе. Гэта будзе пансіянат для пажылых людзей — дом састарэлых. Сёння ён вельмі патрэбны».

Сацыяльны цэнтр з аддзяленнем хоспіса будзе аказваць розную дапамогу пажылым гродзенцам. У «Карытас» ужо ёсць вялікі вопыт у гэтай сферы на тэрыторыі Гродзеншчыны. Гарадскія ўлады падтрымліваюць ідэю дабрачыннай арганізацыі і гатовыя дапамагаць у рэалізацыі.

«Ініцыятывы такіх арганізацый павінны падтрымлівацца на мясцовым узроўні. Мы ўсё за бюджэтныя грошы зрабіць не зможам, трэба шукаць інвестараў, ініцыятараў, людзей неабыякавых», — пра гэта распавёў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі «Карытас».


«Мой дедушка его никогда не продавал». Дом Ворошильских на Василька могут продать за 700 тысяч рублей


Пасля таго, як з вуліцы Васілька з’ехаў скурвендыспарнсер, у гарадскіх уладаў былі планы выставіць будынак на аўкцыён. «Карытас» просіць перадаць будынак бясплатна. Апошняе слова застаецца за прэзідэнтам.

Даведка

Домам № 10 па вуліцы Васілька валодаў гродзенскі доктар Рыгор Варашыльскі. Вядомы калекцыянер паштовак і фатаграфій з відамі Гродна Фелікс Варашыльскі - яго ўнук. Дом № 8 сёння аб’яднаны ў адзін будынак з домам № 10. У розны час тут знаходзіўся радзільны дом, дзіцячая бальніца, розныя аддзяленні абласной бальніцы, скурна-венералагічны дыспансер. У студзені 2018 года дыспансер пераехаў у будынак былой чыгуначнай бальніцы па вуліцы Будзёнага. Будынак на Васілька застаўся пуставаць.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life