Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне адкрылася “Адметнасць” – крама з нацыянальнай сімволікай - Hrodna.life - навіны Гродна

«Я раней чуў шмат пытанняў - дзе можна набыць падобнае ў Горадні? Ну вось цяпер тут», — расказвае Сяргей Верамеенка, гаспадар крамы. Крама працуе з 12 лістапада па адрасе Кірава, 3. Тут можна набыць адзенне, сувеніры і рэчы для дома з беларускай сімволікай.

У продажы — усё, што датычыцца беларускіх, патрыятычных, нацыянальных тэмаў. Тавары бяруць на рэалізацыю ў рамеснікаў і прадпрыемстваў - фабрык мастацкіх выбараў. «Стараемся рабіць невялікую нацэнку, каб гэта было даступна для людзей», — кажа сям’я Верамеенкаў, Сяргей і Вольга.

У Гродне адкрылася “Адметнасць” – крама з нацыянальнай сімволікай
Сяргей і Вольга Верамеенкі
Цана залежыць ад сабекошту. Цішоткі каштуюць ад 19 рублёў. Там, дзе вялікія затраты па друку, кошт — 23 і 25. Жаночая сукенка ад слонімскай фабрыкі каштуе 50 рублёў, світшоты — 42 і 48. Бейсболкі з бавоўны — 13 рублёў. Кубкі абыйдуцца ў 8,50 і 11. Таксама ў продажы ёсць дзіцячае адзенне, цацкі, нашыўкі, сувеніры, стужкі, значкі, магніты, абрусы. Верамеенкі - самі рамеснікі, валяюць з воўны. Іх вырабы таксама будуць прадстаўлены ў краме. З часам завязуць бчб-сцяжкі - сувенірныя і вялікія. Крама разлічана на беларусаў і турыстаў, якія захочуць завезці дамоў «кавалачак беларускай адметнасці». Падобныя крамы адчыніліся і ў іншых гарадах. Стваральнікі хочуць, каб у кожным беларускім доме былі рэчы з беларускім каларытам і беларускай адметнасцю.

У краму сям’я Сяргея — былога таксіста і палітычнага актывіста — і рамесніка Вольгі ўклала каля 3000 долараў. Столькі пацягнуў рамонт, закупка мэблі і прадукцыі. Адбіць суму плануюць праз паўгады ці год. Прасоўваць краму будуць праз старонкі ў сацсетках і аб’явы на рынку. «Усё залежыць ад пакупніцкай здольнасці нашых людзей. Наколькі яны здольны купіць сабе штосьці беларускае, а не проста аддаць на каўбасу».

Гаспадары кажуць, што бачаць запатрабаванасць у падобных вырабах, а крама будзе дадаткам і яшчэ адной цаглінкай у беларускую свядомасць.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life