Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Валянцін Байко пра ўнясенне ў Кнігу славы Гродна: "Гэта поспех усяго калектыву" - Hrodna.life - навіны Гродна

У гэтым годзе на Дзень горада ў Кнігу славы Гродна ўнеслі тры новыя імёны. Сярод іх апынуўся і Валянцін Байко, дырэктар прадпрыемства «Контэ СПА», якое ў гэтым годзе адзначае 20 гадоў.

«Я лічу, што ўзнагарода не толькі мая, але і ўсяго калектыву. У гэтым годзе нашай кампаніі споўнілася 20 гадоў, і гэта час барацьбы і цяжкасцяў. У першую чаргу гэта барацьба за якасць і за рынкі. Гэта велізарная праца. Поспех прадпрыемства не толькі мой, але і майго брата, і ўсіх маіх калег», — распавёў на святкаванні Дня горада Валянцін Байко.


Кампанія «Контэ Спа» была заснавана ў 1997 годзе ў Гродне. 20 гадоў працы вывелі «Контэ Спа» на пазіцыю лідара ў вытворчасці адзення, бялізны, панчошна-шкарпэткавых вырабаў ва Усходняй Еўропе. На сённяшні дзень «Контэ Спа» гэта больш за 2 тысячы станкоў, пастаўкі больш чым у 30 краін свету, тры этапы кантролю — гарантыя якасці прадукцыі, пацверджаная міжнародным стандартам ISO 9001.